Гэта толькi табе!

Гэта толькі табе
Напяяла душа
Мае думы, надзеі ды мары
Гэта толькі табе
Падарыў я спярша
Нашай мовы забытае чары.
Гэта толькі табе
Па начах адбіраў
Зерне к зерню яе самацветы
Гэта толькі табе
Засяваў і араў
Мовы роднае новы палетак
Гэта толькі табе
І зямлі прыгажосць
І руплівыя рукі матулі
Дай жa Бог, каб цябе
Абышла ў жыцці злосць
І, каб злыдні цябе абмінулі!


Рецензии