Гаварыу бы з табой, каб мог, ночы i днi!

Гаварыў бы з табой, каб мог, ночы і дні!
Слухаў голас твой родны ды звонкі
Ён мяне сагравае, ў ім цуда-агні
Песень матчыных з роднай старонкі!

Ах каб даў Бог знайсці мне той ранішні спеў,
Каб даў Божа турботаў пазбыцца,
Я б прынес на алтар, што прыдбаў, як умеў,
Каб з той песняй ўставаць і лажыцца!


Рецензии