Родная дарога!

Дарога! Родная дарога!
Як стужка з божае рукі
Ляжыш у ранку ціха, строга
Там Туча, а тут Трацякі.

Ніжэй Тучанкі стужка ўецца
Шаша  на узгорак узлятае...
Ляціць на ўсход і не саб'ецца
Як промень сонечны прамая.

Калісь вось гэтаю дарогай
Падлеткам выйшаў я да мэты
Я быў упэўнены, што многа
Адкрые тайнаў мне шлях гэты.

Я бачыў - ён вядзе да сонца
І верыў, будзе мой паход
Нясьці дабро.  І я бясконца
Спяшаў за марай упярод.

Ў былое зніклі годы, межы
На захад мяне шлях вядзе
Там подых ветру чысты, свежы
Якога ня сустрэў нідзе.

Адно, як саксафон спявае
Ды развітальны вальс вядзе
Шапчу я" Туча дарагая
Няма цябе радней нідзе!"


Рецензии