Народ!

Ах, Радзіма мая! Колькі птушак ты маеш пявучых!
Ды пяюць яны больш не матулінай мовай табе,-
І кахання святло, і азёры, лясы, стромы, кручы,
Слёзы радасці, шчасця... і гаручыя словы ў журбе.

За што Бог пакараў, каб мы родную мову забылі?!
Мо, за тое, што шляхта варагаў зазвала на трон?
Каб чужынцам ахвотней і праўдай, і верай служылі,
Хаця мелі Статут, ды вяршылі чужацкі закон?

Хаця нашыя продкі вякамі няволі не зналі,
Не плацілі даніны, каб даў хан праўлення ясак!
Пыха наша ды гонар нам розум і памяць заслалі,
Справы ратныя продкаў забылі, каб жыць абы як!

Горка бачыць, мой край, цябе з торбай жабрацкай,
І прытым разумець, што князі прывучылі і красці, і лгаць.
Ды стаяць і прасіць на каленях Маскву, каб зрабіла па-брацкі,
Ды дала на жыцце, ну, мільярдаў... якіх-небудзь пяць.

Беларусы-Ліцьвіны! Дзе годнась Вы Вашу згубілі?
Дармавога дзялёж у галовах наводзіць разброд!
Як швейцарцы жылі б, каб зямныя паклоны не білі!
Не народзец былі б, а прызнаны ўсім светам народ!


Рецензии