Ясназоркавы пагляд...

Дзякуй і вялікае!
Хай яно наклікае
Сноў салодкіх нібы мёд
Дзевак спраўных карагод
Кош спатканняў і прыгод
Каб пад самы новы год
Нам сустрэцца за сталом,
Ды прыпомніць аб былом
Як ламаліся валом
На вяселле к нам у дом.
Колькі год з тае пары
Празванілі камары
Вырас лес і стаў стары
Каля Юркавай гары.
Колькі нарасло дзяўчат
Поўны грудзі, спраўны зад
Ясназоркавы пагляд
Іх бы вечна бачыць рад
Ды сказалі мне ў Рудзе:
Тут тваіх няма нідзе,
Час твой пад гару ідзе!
Скора пражу ўсю спрадзе
Тваёй жыткі - Клотa,
Ды і  ўся забота!


Рецензии