Одинокая независимость

АДЗіНОКАЯ  НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ.

Падаў  ліст…
Яго  матляла  ветрам ?
Ці  ён  сам  лавіў  яго  парывы ?
Адзінокі  восеньскі  маэстра,
дырыжор  сімфоніі,  з  надрывам…

Падаў  ліст…
Круціў  вар’яцкі  танец,
ў  беларускім  небе  шэрым.
Незалежны  восеньскі  іспанец
смактаваў  уласнае  балера…

Ён  трымаўся,
колькі  мог  трымацца.
Ён – апошні…
Ён  быў  моцны  самы…
І  не  хоча  зараз  апускацца,
і  жыццё  закончыць  пад  нагамі…
*+*
10 лістапада 2013г.
**(матлЯла – болтало; вар’яцкі – сумасшедший; шЭрае – сЕрое;
незалежны – независисмый; восеньскі – осенний; смактаваў – смаковал,наслаждался; уласнае – личное; балЕра – болЕро (испанский народный танец); апошні – последний; трымаўся – держался;
моцны – сильный,крепкий;  зАраз – сейчас; жыццё - жизнь).


Рецензии