Прайду па цихим перадполли

Прайду па ціхім перадполлі

Ігар Белкін
(Пераклад з рускай мовы на беларускую)
Арыгінал: http://stihi.ru/2013/10/26/2477

Прайду па ціхім перадполлі,
ля клёна атрасу рукаў,
пакрыты пылам, а не соллю,
знянацку выціснутай з траў.

І без хвалюючага рэха,
не люстраванага сцяной,
пералічу я зноўку вехі,
калісь пакінутыя мной.

Ля гарызонту, дзе пшаніца
пампуе ў неба светлы пар,
павінна быць маё дзяцінства,
там пэўна тычак сем запар.

А далей поўны беспарадак,
не зразумееш, што нашто,
ці жаўрукоў то серэнады,
ці пагружэнні ў цемрадзь сноў...

Для спакушонага – сумневы,
Для апантанага – любоў,
А асабістыя залевы
не для чужых гарачых лбоў.

Але я ўжо расставіў годы,
каб хтосьці мог па іх прайсці
без непасільнай перашкоды
на абавязкавым пуці...

А мне з наймалаю адвагай
пара прыкрыцца ад штуршкоў
пяцікутовай раўнавагай
кляновых выпуклых лісткоў.

Хай сэрца паглынае спазмы
кахання-маці ўсяго свету,
жыццёвай падсілкуе плазмай
яе сасуды, не паэта...


Рецензии
Коротко: спасибо!

Игорь Белкин Странные Вещи   02.11.2013 09:54     Заявить о нарушении
Спасибо, что заглянули :-))

Ляксандра Зпад Барысава   04.11.2013 08:11   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.