А дни плывуць няведама куды

Белкин Игорь

(пераклад з рускай мовы на беларускую)
 
Арыгінал: http://stihi.ru/2013/05/06/1966

А дні плывуць няведама куды,
губляючы пачуцці на заходзе,
а час гартае зжоўклыя лісты
без мітуслівай балбатні, і годзе.

Навошта нам трывожыць небыццё,
не выпала на стол шчаслівай фішкай,
і я далёкі ў думках ад хлапчыскі,
які скакаў па класам у жыццё!

Сябры сыходзяць у беззваротны шлях,
не чокнуцца, не ссунуцца плячыма,
не ацаніць жанчын нам у працьмах,
якія, прамільгнуць перад вачыма.

Плывуць гады ў няведамую даль,
Яна не пагражае мне свабодай,
ці варта гаманлівасць з той нагоды
Навешваць на кагосьці як медаль?

Але ірвецца зноўку словаў тлум,
не ўтрымаць, не выплюхнуць іх вонкі,
і лепіш у радкі ўласны сум,
а што там далей будзе –
звонкі-гронкі...


Рецензии
Здаецца мне, пераклад атрымаўся не горай за арыгінал, а можа нават і цікавей чымсці. Добры перакладчык -- вялікая каштоўнасць!

Лаззаро   24.04.2014 19:56     Заявить о нарушении
а можа так:" і што далей там будзе"?

Лаззаро   24.04.2014 19:57   Заявить о нарушении
Дзякуй, Лаззаро.

Яшчэ раз мы бачым, якая прыгожая і пявучая наша мова

Ляксандра Зпад Барысава   05.05.2014 08:34   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.