Бывай, мой Коссово, бывай

Бывай, мой Косава, бывай.
   ***  *  ***
З  рання  дожджык –
несканчаемы.
Неба  шэрае  і  мутнае.
Быццам  жнівень  адчувае
развітанне  хуткае...

Ад’язджаць  пара  з  мясцін,
дзе  ня  госцем  я.
Дзе  душу  сваю  ўзрасціў...
Ад’язджаць  пара,
хутка  з  Косава.

Вечар, яблыня, і  стол,
ля  калодзежа....
Дзесьці  ў  небе, там,
Хрыстос,
з  Багародзіцай.

Што  за  справы  у  багоў,
я – без  допыту.
Мне  хапае  сваяго
клопату.

Я  сяжу  пад  ліхтаром...
Лісце – шоргае...
І  няма  штось  камароў.
Можа  сорамна...

Што  даволі  доўгі  Час,
кожным  вечарам,
не  было  ад  іх  мне  спасу,
аж  скалечылі...

Кавы  кубак,
цыгарэтка...
Пасядзелкі  позьнія.
Ёсць  на  Свеце  месца  гэткае –
горад  Косава...

Ёсць  хацінка  тут  свая.
Двор  з  калодзежам.
Тут  мне  кожны – як  сваяк.
Ці, як  сЯбра –
кожны  мне...

Вось  і  дожджык  перастаў...
Разышліся  хмары.
Зорнай  ночы  чысціня – 
ў  развітанне  дАрыцца

Я  вярнусь  сюды  ізноў.
Ты  мяне  не  забывай...
З  дому  мне  пара  дамОў.
Бывай,
мой  Косава,
бывай...
*+*
23 жніўня 2013г. Косава.


Рецензии