То надзея будзе жыць!

Вось так становяцца паэтам -
Шляя пад хвост і панясло!
А потым хочаш каб прыветам
Ўсё адгукнулася сяло.

А потым нават, каб раёны,
А яшчэ далей, каб і край!
Ах вершык мой - мой дуб зялены
Цвіці і ўвек не ападай!

Няхай цябе вятры ня зломяць
І сонца твой ня ссушыць цень,
Ляці маім сябрам на помач
Ня дай зламаць іх злыбядзе.

Надзеяй будзь ім і дарогай
Да мар, да годнасці душы
Ня ушчувай іх словам строгім,
А ласкай душы калышы.

Бо можна і лютога звера
Ласкавым словам прыручыць
Як ажывуць любоў i вера,
То і надзея будзе жыць!


Рецензии