Вяртанне сонца

    Вяртанне сонца

Верыцца-не верыцца -
Сон жыццём абернецца.
А Зямля ўсё круціцца,
У міжзор'і кружыцца -
Прывітанне сэрца шле
Сонцу наўздагон.

Скрозь аблокі лёгкія
Сонца жоўтавокае
пацалункі шчодрыя
І ўсмешкі добрыя
Промнікамі-птушкамі
У наш вяртае сон!

Здані цемнавокія,
Спуджаныя крокамі
Сонца ў сэрцы-скарбніцы,
На ўзыходзе раніцы
Паслухмяным воблачкам
Знікнуць з гарадоў.

Сон зямны не скончыцца,
Нават будзе множыцца -
Верыце, ці верыце? -
Покі ўся не вернецца
У сэрца мармуровае
Першая любоў!


Рецензии
Шаноўная Даша!

Незвычайна i нечакана прыемна сутыкнуцца з Вашымi радкамi на мове, на якую я амаль што пачаў забывацца... Шчыры дзякуй за мелодыю i светлы настрой, якiя вы выклiкалi ў сэрцы - i cонца вяртаецца, i першае каханне...)

З павагай i цяплом,
Адысей.

Поэт Одиссей   06.09.2016 15:43     Заявить о нарушении
Дзякуй і вам за водгук, шаноўны Адысей! ) Заходзьце яшчэ. Сонечнай вам восені!

Дарья Дорошко   07.09.2016 01:39   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.