Про коня и про дантиста

ПРА  КАНЯ,  ДЫ  ПРА  ДАНТЫСТА.
Са зборніка "Гішторыі дзеда Алега".

Павёў  каня  свайго  я
да  дантыста.
СтарЫ  мой  конь,
і  зубы  з’еў.
І  зараз  што ж  з  таго  здзіўлЯцца,
што  сена  ледзьве  можа  грызці,
а  за  авёс
ня  хоча  нават  брацца…

Павёў  каня  свайго  я
да  спецыяліста,
які  мне  зубы  устаўляў.
А  што, скажыце,
мне  з  каня  смяяцца,
за  тое, што  зубоў  няма 
ў  ягоннай  пысе?
Ён  для  мяне, як  бы  маё  дзіцяці,
няхай  жыве  сабе  яшчэ  пакрЫсе…

Павёў  каня  свайго  я
да  стаматалОгіі.
Пачысціў  яму  пысу  шчоткай,
ды  й  павёў.
А  што?
Каню  парА  здыхаць  збірацца?
Бяз  ежы  пражыве ж  нядоўга,
памочнік  мой,
мой сябра,
й  братец…

Няхай  паставяць  новыя,
з  жалЕззя.
ПакрЭпчай,
ён  не  артыст,
каб  цалаваць  яго  у  губы!
Каб  мог  жавАць,  аж  колькі  ўлезе!
А  не  паставяць –
павыб’ю  ўсім  дантыстам  зубы!
*+*
14 чэрвеня 2013 г.
**(ледзьве – еле-еле; пакрЫсе – потихонечку; бяз  ежы – без еды; 
жавАць – жевать; колькі  ўлезе – сколько влезет).


Рецензии