Мовы - гэта зоркi!

Мовы - гэта зоркі ў небе
І чым болей іх, тым прыгажэй!
З моваю дасць Бог быць і пры хлебе,
Бо яна і грошай даражэй!

Нас на мове маці калыхала
Песціла на мове нас яна
Сэрца нам на памяць даравала
Каб мы ў шчасці дачакалі дня.

Мова - гэта памяці півоні
Чыстыя і ясныя, як свет
Родныя палі, лясы і гоні
І апошні бацькаўскі прывет!


Рецензии
Чудовий вірш! Приємні переливи білоруської мови.
Жаль, не ціниться вона в Білорусії, а зникне мова - не буде народу!

Мыкола Ковальчук   22.07.2013 15:42     Заявить о нарушении
Сардэчнае дзякуй, Мыкола! Шкада, што нашы людзі, дарваўшыся да грошай, забылі душу, а ня толькі памяць і мову!
Поспехаў табе ды чытачоў! З павагаю, Стась!

Станислав Шастак   22.07.2013 16:46   Заявить о нарушении