Родны край

Даўно, ў дзяцінстве басаногім
Хадзілі  ў школу ты і я
Адною грунтавой дарогай
Пад спевы ў траўні салаўя.
Абапал тэй дарогі жыта
Прыгрэта сонейкам расло
Цёмна-зяленым аксамітам
Так атачала ўсё сяло.
Рабілі з жыта мы свісцёлкі,
Звінелі ў небе жаўрукі,
Ламалі лёд празрыста-колкі
Мы басанож каля ракі.
Нам так хацелася у горад,
Трамвай убачыць і дамы,
Вышэй што Мураванскіх горак.
Другіх тагды ня зналі мы.
Мы думалі, што шчасце ходзе
Дзесь у няведамых краях...
Мак зацвітаў у агародзе
Нос казытаў шыпшыны пах.
Ах, як хацеў бы я сягоння
Ўбачыць зноўку родны край
Шкада, жытоў не бачны гоні
І ўсё чужое надзвычай!


Рецензии