Зашёл я в гости...

"ЗАЙШОЎ, У  ГОСЬЦі  Я, НА  "ХАТУ - ВЕРШЫ-КРОПКА-РУ".
***
Нешта ж, раптам,
ТУТ  усе – здурЭлі?
Хтосьці  прэ  ТУТ  на  мяне,
як,  абкурыўшысь  канапелі...
Я – дык  не...
Я ж  такім  і  урадзіўся.
І  калі ж  гэта  былО...
Рос.
ПакрЫху  жыў,
круціўся.
Штось,
на  “хату”  завялО –
“Вершы  ру“  вісела  шыльда.
ЗдУру,
ўзяў  ды й  зазірнуў.
Бачу – вершык  тута  чый-та.
Пачытаў, назад  вярнуў.
Азірнуўся...
Маці  Божжа!
Вершаў  тут – Іканастас!
БлагачэЭсцівыя  рожы
намалёваны  ў  запас...
Пра  “пейзаначак” – пейзажы,
кветачкі, ды  рэчачкі...
Словам, нешта  тут  і  кажуць.
А  размысліць – нЕчага.
Усё –
аб  чымсьці  тагосветным,
чаго  ў  жЫцці  й  не  былО.
Ды й, яшчэ  нямала  сьмецця
ў  хату  “Вершы”  намяло.
Не...
Не  намяло...
Наўмысна  нехта,
як  найважнейшы  артэфакт,
на  “іканастасе”  здзекліва
размясціў  звычайны  “мат”.
Я, вядома, не  Андрэй  Рублёў.
Я ,маляр – Алег,
не  “багамаз”  я...
Але, ўзяўся, “без  саплЁў”,
прымаўкі  расказваць.
Пацягнулісь  ў  “хату”  людзі
думкі  каб пацешыць.
Бо  цікава ж – шчэ  што  будзе
ад  “дзяДУЛІ-лешага”…
Й  тут  паперлі – тыя, хто
“рэлігію” Паэзіі  ўзначалілі.
З  партхвелЯмі,
ў  шляпах,
ў  паліто.
Ды, й – з  “догмамІ-мачалкамі” .
Лямантуюць, ён – дурнЫ,
дзед ваш,  хам  сьмярдзЮчы!
Не  чытайце!
Тут  яны  –
розуму  ўсіх  вучаць!
Дзеда  выгнаць  за  парог,
каб  не  чыталі  чытачЫ.
І, калі  ён  сам  ня  здох,
трэба – памагчЫ!
Ў  цемры,
дзесь,
падпільнаваць
і  цэглАю – адмеціць!
Каб  ня  мог  далЕй  пісаць!
Каб – ня  жыў  на  Сьвеце!
Вось  такая  “Мара”  ў  “гэтых”,
“югенд-нацы-БэСэРэМаў” –
пазабіць  усіх  Паэтаў,
а  Краіна – ў  Цемру
каб  звалілася!
Позна...
Позна  спахапіліся...
Бо напісанае  мною –
ужо  ня  высякчы  “сякерай”!
Будуць доўга чытачы чытаць Божжай міласцю.
*+*
14 мая 2013 г.
 


Рецензии