Моя минская Пегаська

МАЯ  МіНСКАЯ  "ПЕГАСЬКА".

Пасярод лясоў і рэк.
Пасярод Сталіцы.
Стрэў аднойчы чалавек
прывабную дзявіцу.

Пачалі пакрыху жыць,
разам, раз сустрэліся.
БылО лёгка? Не скажы…
Але,
жылІ не фанабэрыста.

Неяк дзетак набылІ,
збудавалі хатку.
Ад  дзяцей,
глядзі ж, пайшлі
унукі-немаўлЯткі.

Неяк Век і праляцеў,
на Жыццё адведзены.
Ездзіць сталі  да дзяцей –
на "адведзіны".

ДАлей што?
"Канца" чакаць?
Не. Не той натуры.
Час з’явіўся – падзяваць
на  Літаратуру.

Чалавек той – ужо Дзед.
Але ж, яму – ня спіцца.
Паэтычны "Іспавед"
піша пра Сталіцу.

Піша крыху пра сябе,
пра дзяцей, і жонку.
Пра "Таго",
які грабЕ
Дабро людзей "пад жопку".

Піша ўнучцы,
пра Любоў.
Пра Каханне, значыцца.
Новы ўнук з’явіўся зноў –
нарадзіўся ў Пятніцу!

Ліпень. Дата – растудЫ!
Ёсць за што трымацца вам?
Ой, каб не было б  Бяды…
Ў  Пятніцу!
Трынаццатага!

І  трэба вершык, пра яго,
быццам бы  малітва,
каб яму дапамагло,
каб мінУла Ліха…

І, навокал, дзе ні глянь,
хлопчыкі ды дзевачкі,
на шляху – і "інь" , і "янь",
розныя праблемачкі.

Там – убачыш.
Тут – пачуеш.
І, паскрабшЫ патыліцу,
слоўца к слоўцу прымацуеш
у Рыфмазакавырыцу.

Каб Паэтам яго зваць…
Дзед закрыў пра гэта Тэму.
Кожны ж  можа напісаць
раман там, ці паэму.

Й пішуць…
Пішуць, Божа ж  мой!
Усім падрад – няймецца!
А мовай пішуць – мерцьвянОй,
розум не дапрэцца…

Возьме кніжку чалавечак…
Цікава ж, аўтар што  гуторыць.
І – напісана ж  пра "нешта"…
А – няма гішторыі!

Вершык схоча пашукаць,
да Душы прыгОрнуты,
а – няма чаго чытаць
у паэтычных зборніках…

Дзе ж  падзеўся Родны Кут?
Жыцці дзе людскІя?
…і  адкуль – куды цякуць
Бела-літ-памыі?

Пішуць "нешта" – для сябе…
Для сяброў… сябровак…
І нічога – для Людзей…
і – не  людскАя  Мова… 

Што хадзіць і гараваць,
што згінула Паэзія.
Дзеду некалі злаваць
(бо  хутка  ўжо  і паміраць...)
і сам у Справу ўлез ён…

Піша ноччу.
Піша ўдзень.
Піша – у  магАзіне.
Што ў людзей ТУТ, як і дзе…
Жыццёвымі расказамі.

Не ў часопіс.
Не за грОшы.
Не за нейкі там "Пачот".
А за тое – каб заможна
Беларускі жыў Народ.

У Паэтаў ёсць Пегасы…
Музы там, ўсялякія…
То нясуць іх на Парнасы…
То – на арфах дзЯнькаюць…

А у дзеда акрамЯ
жонкі любай,
ніякІх "канёў" няма…
Ці там, Музы з дудай.

Жонка ёсць.
З дзедам тым і мАецца.
Першай верш яго чытае…
Пацалункам так умАсле,
калі спадабаецца…
І  Дзед 
імЯ  ей  даў – "Пегаська"...
І – для Яе  стараецца…
*+*
28 красавіка 2013 г. 
**( стрэў аднойчы – встретіл однажды; прывАбную – обаятельную; не фанабЭрыста – не чванливо,не кичась; неяк – как-то; “Іспавед”(жарг.) – личный Отчёт; Ліха – Зло; на шляху – і “інь” , і “янь” – на пути – Тёмное и Светлое; убачыш - увидишь; штО  гуторыць – о чём повествует; вершык схоча пашукаць –стишочек хочет поискать; часОпіс – журнал; “Пачот”(жарг.) – Почёт; каб заможна – чтобы зажиточно,состоятельно;  калі спадабаецца – если очень понравится).


Рецензии
Усміхаўся і сумаваў, чытаючы ваш верш, Алег! Смачна напісалі. Спадабалася!

Вершы   24.01.2014 00:33     Заявить о нарушении