Зайздрошчу бабулi...

   Сёння мне бабуля расказала,
   Што цукеркi нельга дзецям есцi,
   I усе прысмакi захавала
   У прыгожым жоуценькiм буфеце.

   Цукар дрэнны: сапсуе ён зубы,
   Трэба есцi яблыкi,iгрушы!
   Вось такi вердыкт цяжккi i грубы,
   Нават забалелi мае вушы.

   Я гляджу,як ранiцай старая
   Сваю чэлюсць дастае са шклянкi,
   Сонейка на зубках ладна грае.
   Гэта вам зусiм не забаулянка!

   Як сама,дык шмат цукерак ела!
   I жамчужныя купiла усе зубочкi.
   Ой,зайздрошчу!Сэрца абамлела.
   На талерцы у мяне - гурочкi.

   (зайздрасць- (бел.)-зависть)

   (Прашу прабачэння за адсутнасць у
    нескладовага)


Рецензии
Добры вершык! Дзякуй!

Станислав Шастак   07.12.2013 23:25     Заявить о нарушении
Прыемна атрымаць добры водгук!
Усяго найлепшага.З павагай.

Кострома Лана   07.12.2013 23:55   Заявить о нарушении