Нiкне ночка й гэта...

Думкі, планы ды праблемы
Не даюць мне спаць...
Вынік вечнай тэарэмы,
Дзе яго шукаць?

Лёсам ці наканавана
Мне знайсці той пуць,
Каб у ноч святога Яна
Кветкаю зірнуць?

Ці скаціцца з неба знічкай
Ды ўпасці доле,
Каб жывой забіць крынічкай,
Паіць родна поле.

Мары мае ды надзеі
Рухавік ваш - мэта!
Ранак за вакном шарэе
Нікне ночка й гэта.


Рецензии