Мара

Так хацеў бы ўсё вярнуць
На Літву каб зноў зірнуць,
Як была калісьці.
Дзе, скажы, найсці той пуць,
Каб душою аддыхнуць
Ды даць марам выйсце.
Ўсе разграбілі цары,
Махляры ды гандляры,
Што Бог даў народу.
Эўрапейскі лад стары,
Замкаў вечныя муры -
Зніклі як пад лёдам.
Нават мовы больш няма,
Ні навукі, ні пісьма
Мы на ёй ня маем.
Можа скончыцца зіма,
Калі памяць к нам сама
Ў госці завітае?


Рецензии