Дзе мог сьмерцi выракам стаць цнатлiвы зрок

Зноў я прагну Тучы, Бабічоў, Сінёўкі. Лета 66-га.
Ўсе адтуль бяжыць.
Ад юнацтва нашага, без хітрыкў, простага
ўсё у душы ды ў памяці засталося жыць.
Засталіся ў памяці знічкі над палямі,
с пошчакам пад раніцу спевы салаўя.
Усе прайшло, схавалася. Дзе, ня знаем самі,
як старонка родная, што ўжо не мая.
Дзякуй Богу, светлыя
думы ці самотныя
пераносіць сеціва ў родны край, дамоў.
Бачу твары ветлыя,
чую сэрцы родныя,
у жылах бродзіць весяла маладая кроў.
Думы мае думы,  мары мае вечныя
ведзяцё сцяжынамі нібы назнарок
у часы шчаслівыя, хвілі быстрацечныя,
дзе мог сьмерці выракам стаць цнатлівы зрок.


Рецензии