Лiцэй моднiц i мадэлей

Мяне, чужаземца, зімой запрасілі
Чытаў каб вам вершы мае
Стаў я перад класам. І ў пaмяці ўсплылі
Імёны жывых кутерье. 

Армані, Вэрсачэ, Рабанн, Валянціно
Калье незабыўных імён
Пад вальс Мендэльсона праносіць дзяўчына
Уборы як  мара, як сон.

Ідзе над зямлёю, бы тая Мадонна
Надзея, Любоў, Наталі
Я многіх сустрэў у ліцэі сягоння
У Мінску на роднай зямлі.

Дай Бог жа і вам, ці мо' вашым уборам
Убачыць Парыж, Бярлін, Рым.
Прыгожыя строі вам будзе ня сором
Паказваць Эўропе ўсім.

Каб зноў ажылі Радзівілаў Барбары,
Што некалі тут каралі
Сабе выбіралі да густу у пару
На славу радзімай зямлі.


Рецензии
Вельмі спадабаўся верш!
3-і зверху радок: пмяці (трэба - памяці).
3-і знізу радок: Што некалі каралі (лепш будзе: Што некалі дзесь каралі).

Виктор Цекунов   25.02.2013 01:03     Заявить о нарушении
Витя, привет! Спасибо за такую восторженную рецензию! Описки уже исправил.

Станислав Шастак   26.02.2013 14:32   Заявить о нарушении