К небу!

Дзівосны сон... Дзівосная ўсмешка,
Якую падарыў маладзічок,
Па коўдры прагулялася няспешна,
Упала яркім промнем на плячо...

Суквецце сноў рассыпаць не баюся -
Скіроўваю здзіўленне за акно...
Зямная, а да неба так імкнуся,
Як быццам там жыла даўным-даўно.


Рецензии
Як быццам там на небі ўзрасла
Не дакрануўшыся ні зла, ні бруду
Каб згусткам жыватворнага святла
Абараніць любоў ад перасуду.

Дзякуй за душэўны настрой!

Валя, а дзе Ваша малая Радзіма? Мая ў Клецкім раёне, веска Руда, а вырас у Тучы.

Станислав Шастак   29.06.2013 21:47     Заявить о нарушении
Я нарадзілася на Гродзеншчыне. Там і ўзрасла. Там пахаваны мае бацькі. Зараз жыву ў Мінску.

Валентина Дробышевская   20.06.2013 21:41   Заявить о нарушении