Пакаянне

Не дасягнуць вершынь мне клясікаў паэтаў.
Не буду першым я сярод будаўнікоў.
Што да вялікіх выразаў і тэкстаў,
дык не празаік,
 пэўне ж,
   не з Багоў.

Не з тых каго зацята будуць слухаць,
прад тым упарта вывучыўшы як
або любіць, шкадуючы на вуснах,
альбо кахаць без слоў залішніх, так.

Хай навукоўцам хлеб іх застанецца.
У выхавацеляў хай будуць святары.
Не прэтэндую ні на што сваё паверце,
бо памыляюся куды часцей других.

Майго натхнення надта малавата,
каб дасягнуць, узяць, і данясьці
сюды на рэшту,
дзе высновай страта
надзеі
сэнс, хоць нейкі тут знайсьці.


Рецензии
А ляці, як ляціцца...
І жыві, як жывецца...
І ня трэба суяціцца,
бо з жыцця сваяго -
табе некуды дзецца!

Олег Буйницкий   15.02.2013 12:42     Заявить о нарушении
Дык так і ляціцца, як жывецца.)
Да заўтра, бо перабраў сёння лішку.

Владимир Кабердин   16.02.2013 02:25   Заявить о нарушении