Разгарыцца сэрца знiчкаю!

Ня гаруй! Жыцце ня скончана
Пака мы с табою жывы,
Пака з нашай галавы
Валассё ня абмалочана.
Абмалоціць яго лёс
Так, што й самі ня заўважым
"Братка! Лепш раней жылось!"
Пры сустрэчы ціха скажам.
У Слабаду ды цераз лес
Мы за кнігаю хадзілі,
А цяпер кругом прагрэс,
Кнігі дзеці ўшчэнт забылі.
І дарогі сталі доўгімі,
Разляцелісь, хто куды!
А ты помніш, як мы Доўгімі
Разам беглі да вады.
Колькі радасці ды плёскату
Смех і плач і гамана
А ў вечары над вёскаю
Ляск і стрэлы Пяруна.
Разгарыцца сэрца знічкаю
Толькі моцна ня тужы
Маладосць звініць крынічкаю
На забытай той мяжы.


Рецензии
Да болю шчымлівыя і мілагучныя радкі!!!Дзякую шчыра! З шанаваннем,

Ядвига Довнар   28.05.2018 23:30     Заявить о нарушении
Дзякуй сардэчны, шаноуная панi Ядвiга!
Буду рады чытаць Ваш новыя вершы на роднай мове! Посьпехау Вам!
С павгаю! Стась

Станислав Шастак   29.05.2018 10:28   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.