Божа! У чым скажы наш грэх?!

Можа ліха пойдзе борам,
Можа лёс нас прыгалубіць.
Лепш з дабром, абы не з горам
Новы год нам зноў пратрубіць
Сабірацца на гулянкі
Танчыць вальс і кракавяк
Там паненкі-заляцанкі
Нойдзе пару сабе ўсяк.
Сыпле полька-сербіянка
Іскры роем навакол
Тут і Коля, тут і Янка
Танчаць дзевак з чужых сел.
Хоць бы раз яшчэ па праву
Закружыцца ў віхры том
Каб паўстаў вачам на яву
Ўжо згарэлы родны дом.
Каб убачыць краю родны
І пачуць шчасливы смех...
Лёс наш! Лёсе безвыходны!
Божа! У чым скажы наш грэх?!


Рецензии