Прабачце, а Вы з Беларусі? Я жыву ў Беларусі, вось убачыў радкі на роднай мове, прыемна. Верш спадабаўся Але ёсць памылкі. Калі не будзе ў Вас крыўды, то я напішу.
"Употай" - пішацца разам, бо гэта прыслоўе. І апостраф уверсе патрэбен, а не ўнізе. Не "крЫваточыць", а патрэбна - "крАваточыць", ва ўсялякім разе, у слоўніку - "краваточыць". Што рабіць? - кроватачЫць. Што робіць мая адзінота? - яна краваточыць. Не "здранцАвелая", а - "здранцвелая".
Я таксама на роднай мове пішу, але на рускай - больш. Як і Ваш ЛГ, так і я - дурнею ад сваёй ляноты часам.
Будзе час і жаданнне - можам паразмаўляць па-беларуску.
З павагай,
Леанід
Вечар добры, Леанід. Прыемна ўражана, што нехта на "Сціхіры" чытае па беларуску, добра разумеючы сэнс напісанага. Наконт памылак - дзякую, вінавата ўсё ж тая лянота, не пераправерыла. Адзінае што, не ведаю як мне з гэтай клавіятуры (выкарыстоўваю англійскую мову па Двораку) знайсці той апостраф. Што тычыцца слова "крываточыць" па беларускаму слоўніку акадэміка К.К. Атраховіча (Кандрат Крапіва) менавіта так:крывавіць (кровавить), крывавы (кровавый), крывацёк (кровотечение). Рада была з Вамі пазнаеміцца. Жыву ў Беларусі, пішу і размаўляю ў паўсядзенным жыцці на дзвюх мовах.
Татьяна, в настройках "языки" поставьте белорусский язык, а "апостраф" на клавиатуре - где твёрдый знак. У нас жа гэтага цвёрдага няма , у беларускай мове.Наконт " крываточыць" ці"краваточыць" - у мяне слоўнік выдавецтва " Беларуская энцыклапедыя" імя Пятруся Броўкі 1996 году. Старонка 330 , трэці слупок - "кроватачЫць". 1 і 2 асобы не ўжываецца, рана краваточыць". Если у Вас другой вариант, значит, наверное, он тоже правильный,ну, это в любом случае не требует переделки стиха.
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.