Пардон-с-с-с пародия на Махнач Сяргея

 Асобна.       (Махнач Сяргей).

Святло згасае ў акне…
Не дадавай пачуццям кошту.
Чаму сустрэла ты мяне?
Навошта?
Нашто пад гукі палкіх фраз
Глядзела ў вочы мне таемна?
Дарма патрацілі мы час.
Дарэмна.
Цяпер кахання пачуццё
Спектаклю дрэннаму падобна.
Відаць, працягваць нам жыццё
Асобна.
03.11.2012г.
 
 
пардон-с-с-с…

Жыццё згасае у мяне...
Няма маім пачуццям кошту...
Амура стрэл мяне міне? Ці ,не міне?
Ну,"варашылаўскі стралок",страляў навошта?
Нашто пад гузікам пальто
дзіравае сардэнька б'ецца?
Дарэмна трацілі мы доўгі Час на тое,
нам ад чаго цяпер нікуль не дзецца....
Цяпер любое пачуццё
шпяктаклю дрэннаму падобна,
Шэкспір сказаў так пра жыццё,
яму, за гэты мудраваты Сэнс,
паклон ніжайшы...
І верша Аўтару -
асобна.
**5.11.2012г.


Рецензии