Купляйце беларускае

МінскіЯ  Хронікі. “Купляйце Беларускае”.
ОДА.
 
О,ДАйце,
дайце Беларускі Памперс мне!
Каб мог я слёзы шчасця асушыць!
Бо мы жывем ТУТ нібы ў Райскім сне!
і толькі Ворагі замежныя
нам не даюць шчасліва жыць!

О,ДАйце,
дайце Беларускі добры цвік мне!
Каб мог Апошні Цвік ў труну забіць
тых Ворагаў замежных,
што перашкаджаюць нам шчасліва жыць!

О,ДАйце,
дайце, нешта Беларускае, ўспакойце !
Дарма аддайце –  бо дрэнь я не хачу купляць!
Мне асабіста не патрэбна ваша дрэнь ніколькі!
Хачу замежным Ворагам
Тавар Наш Беларускі
заместа “фігі” паказаць!
**+*
15.11.2012г.
(**цвік – гвоздь; труна – гроб; перашкаджаць – мешать;
дарма – бесплатно; асабіста – лично; фіга - кукиш).


Рецензии
Моцна! Сэнс сумны ды сумленны... Але лепшае беларускае залежыць толькі ад кожнага з нас=)

Максим Муковозчик   24.11.2012 06:45     Заявить о нарушении