Телефонн. разг. с божьей канцелярией

Хроніка тэлефоннай размовы з божжай канцэлярыяй.

Мне на "мабілку" дазваніўся Бог.
Не, не Сам,
а сакратар Яго –
Пятро... ці, Павел...
- Ты, Алег Васілліч,можаб змог
вершык напісаць,
каб вершык Бога славіў...
Я ў адказ сакратару.
Не запАмятаваў...
ці, Пятру... ці, Паўлу...
- Дык няхай Ён сам сабе напіша.
Бо, калі Ён – Бог,
напэўна ж, і Паэт удалы...
Пётр... ці, Павел... мне:
- Прабач, Алег,
Ён у камандзіроўцы...
Ён цябе ня слыша...
Я тады сакратару,
ці то, Паўлу... ці, Пятру...
Стаўлю на рабро пытанне:
- Мне,канешне, плюнуць раз!
Але я не разбяру...
Гэта прозьба – ад Яго? Ад Яго – наказ?
Ці, ад вас жаданне?
Чую мнуцца, лізаблюды... падлавіў іх, мабыць...
- Сувязь з вамі...  барахліць...
- Верш пішыце,.. каб к Калядам…
- Трэба вам,Алег,.. спяшыць...
- Богу... будзе...  радасць...
Я,канешне,
ці то, Паўлу... ці, Пятру...
- Божжа сувязь барахло?!
- Брахуны нябесныя!
- Дайце нумар,набяру,
сам спытаю я Яго!
Будзе ўсё – па чэснаму!
у "мабілцы" нейкі піск,
Потым рэч казліная:
- Сувязь з Богам падзавісла...
- Бог недасціжымы...

Гэты, да мяне званок,
Мой пакой узрушыў.
Бо,калі ты ТАМА – Бог,
Сам і кажы мне ў вушы!
**(02 лістапада 2012г.)
(**запАмятаваў – запомнил; напэўна ж – наверное; пытанне – вопрос;
жаданне – пожелание; мабыць – кажется; каляды – Рождество;
недасціжымы – недоступен; узрушыў – возбудил; кажы – говори.)


Рецензии