Материнские глаза

"МАТЧЫНЫ  ВОЧЫ".
(Прысвяціў  я  гэты  верш
матулечцы  маёй  Праскоўе  Нікіцішне,
і  маці  жонкі  маёй (цёшчы) Валянціне  Міхайлаўне.)
***+***
Бывае,
жыццё  дастае, да  нямОчы...
Але,
куды ж  ад  жыцця  уцячэш.
Успомняцца
добрыя  матчыны  вочы,
і –
робіцца  сэрцу  адразу  лягчэй...

Кідае  жыццё  нас,
таўчэ  нас, як  хоча...
Здаецца,
і –
моцы  няма  ніякОй.
Лякарствам  для  сэрца –
матчыны  вочы.
Яна  разумее  дзяцей  непакой...

Жывем мы,
і, колькі б  гадоў  не  прайшло  з  нараджэння,
мы – дзеці  для  маці,
такое  заўжды.
і  матчыны вочы –
сьвятое  лячэнне
ад  смутку, напасці,
тугі  і  бяды...
**+**
у кастрычнику 2012 г.

(***нямоча – невозможность терпения; мОца – сила;
заўжды - навсегда; напасць - неожиданное зло;
смутак – тоска-кручина; альбо - или).


Рецензии
Гэта пад якой назвай перадачу вяла Ларыса Грыбалёва?
А!
Усё нармальна, мама!)

Владимир Кабердин   08.10.2012 18:49     Заявить о нарушении
Ня трэба,Франак, прывязваць Элвіса Прэслі,з песні якога ўзяў радок вядучы тэлепраграмы - сын дырэктара рынка на стад."Дынама" - да майго Верша.
Проста...
маці папала з сэрцам у рэанімацыю (цераз 2 месяцы Ёй будзе 90 год)...
цёшча памерла на 86-м годзе...
і ўспомніліся мне іх вочы...
Не колер,а НАСТРОЙ,які праглядвае ў вачах кожнага чалавека.
Напрыклад,у шурыка вочы -ПУСТЫЯ,АБЫЯКАВЫЯ... прыглядзісь...

Олег Буйницкий   08.10.2012 19:53   Заявить о нарушении
Алег, не заўважыў у першы раз, прабач.
апошнія радкі -"такое заўжды" і "ці ад нуды" не адпавядаюць адзін аднаму па колькасці галосных.
Чаму не давесці верш да дасканаласці не пакідаючы эмоцый?
І варыянтаў па сэнсу дастаткова ж... Хоць бы і "альбо ад нуды!"

Владимир Кабердин   08.10.2012 20:03   Заявить о нарушении
Ну,кансенсус!кансэнсус! ...бывае,не вяртаюсь да верша... бывае...
І добра,калі сябра Франак загоне на градку,каб пустазелле павыдзер,ды падакучыў радкі.
Дзякую.Залез на "градку",прычасаў...

Олег Буйницкий   08.10.2012 20:30   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.