Мой лёс!

Мо' ўкаталі мяне ўжо ўзгоркі крутыя?
Ўсё праблемы адны, замарочкі.
Ня магу напісаць ані строчкі.
Думкі лётаюць бы мухі тыя
Сэрца мроіць тугу і трывогу
Што мой лес падуладны ня Богу.

Што мой лёс можа выкляты Богам,
Бо ніколі ні ў кога ня краў
Працай, розумам сам здабываў
І ня кветкамі ўслана дарога
Па якой я, з тых пор як узрос,
Цягну скарбам накладзены воз.

Часам шэпча бы хтось: Кінь усё ды жыві
Табе ж даў Бог здароўя бязь меры
Ні гарачкі ж ня знаў, ні халеры
Пашкадуй твайго сэрца крыві.
Што рабіць? Што б магло гэта значыць?
Можа ты зможаш мне растлумачыць?


Рецензии