Стрэну шчасце з табой назаужды!

Душаць слёзы мяне. Плывуць слёзы.
Расплываецца ў іх далягляд
Я даўно як сцякельца цвярозы,
Хоць з сябрамі і выпіць бы рад.

Там за чаркаю годы былыя
Ўсе прыпомніць. Зноў стаць маладым,
Каб жыццёвыя сцежкі крутыя
Адляцелі ў былое як дым.

Хоць збалела душа у дарозе,
Пугачом адгукаўшы ў начы,
Я падкову прыб'ю пры парозе
Ды злаўлю з eй ад шчасця ключы.

І няхай іншы раз душаць слёзы
І сяджу задуменны, худы
Пройдзе ўсё і ля роднай бярозы
Стрэну шчасце з табой назаўжды!


Рецензии