Смецце...

Смецце. Смецце. Колькі смецця!
 Хоць ты камерай здымай!
 На забруджанай планеце
 Месца чыстага няма!

Тут – бутэлькі і паперкі,
 Шкло, жалеза і рыззё,
 Там – разбітыя талеркі
 І кардонкі, і асцё.

Усё болей з кожным годам
 Засіраем свет вакол!
 Вар’яцеючы, прырода
 Ў сто дажджоў сцірае дол:

Ад пляўкоў і ад брыдоты,
 Недакуркаў і мачы,
 Што рассейваюць істоты –
 Хоць удзень, хоць уначы.

Мые, мые і палошча,
 Так імкнецца асвяжыць
 Скверы, вуліцы і плошчы,
 Каб было магчыма жыць.

Звалкі, звалкі… Што за моду
 На спаленне завялі?!
 Усё меней кіслароду
 У паветры ля зямлі.

Паглядзіце, колькі ў свеце
 Смецця, “дзякуючы” нам!
 Што пакінем нашым дзецям?
 Ну няўжо вось гэткі хлам?

31.07.2010


Рецензии
Добра... але занадта "правильно"...
я б пасцябаўся ў канцы:

"Паглядзіце, колькі ў свеце
Смецця, “дзякуючы” нам!
Што пакінем нашым дзецям?
Ну няўжо вось гэткі хлам?"

=Паглядзіце, колькі ў свеце
Смецця, “дзякуючы” нам!
Мы пакінем нашым дзецям
у падарунак гэты хлам!

Олег Буйницкий   07.08.2012 19:32     Заявить о нарушении
Так, канцоўку трэба змяніць. А то неяк нудотна... :-)
Падумаю...

Демьянова Татьяна Дмитриевна   08.08.2012 19:25   Заявить о нарушении