И на болоте...

 І  на  балоце...
 
Жыву на Беларусі я,
як на балоце.
Дык нам,тутэйшым,
і не прывыкаць...
Мы нарадзілісь тут,
й жывем жа, быццам
па сваёй ахвоце…
Краіны іншай не бяжым шукаць.
Таму здаўна нас клічуць –
“Людзі на балоце”...

З балота ўсе мы!
Бабка з дзедам,татка,й маць.
Хваробы толькі розныя калоцяць:
імпэрыялізмы,
камунізмы,
стабiлiзмы...
А ўсё – аднолькавая таць!
Цярпелі продкі...
І жылі на гэтым Сьвеце!
А колькі ж  іх касьцямі палягло...
Кладземся мы касьцьмі,
і лягуць нашы дзеці...

А ўсё дзеля таго,
каб над Балотам,
над Беларуссю,
узышло Сьвятло!
*+*
6.06.2012г.


Рецензии