Чаму ж доля цябе усё мiнае?

Я і сам бы хацеў,
каб меў крылы  - ўзляцў
за хмурынкаю белай лятучай
Да радзімай зямлі,
Дзе лясы ды палі
Між Рудою і роднаю Тучай.
Дзе пад звон камароў
Пасвіў коней, кароў
Дзіцем зранку і да цёмнай ночы,
Дзе суніцы збіраў,
Ды як смоўж загараў
Хоць да сонца ня вельмі ахвочы.
Ой, старонка мая
Бачу зноў цябе я,
Калі толькі навіны чытаю
Ты ж прыгожа сабой
З добрай, ветлай душой
Чаму ж доля цябе ўсё мінае?


Рецензии