Дзякуй, табе за цюльпаны!

Дзякуй, табе! Бо цюльпаны
Душу сагрэлі маю
Роям праблем апантаны
Думаю думу сваю.

Ўсе разваліліся планы?
Пуцін што маецца даць?
Былі б рамонкам цюльпаны
Можна было б пагадаць.

Роям праблем апантаны,
Гушкаю думку маю,
Можа ўзыйдуць цюльпаны
Ў траўні і ў нашым краю.


Рецензии