Хроники Демографии

МінскіЯ хронікі.Хроніка дэмаграфіі.

- Занадта  шмат  на  Беларусі  беларусаў...
 …задумаўся  аднойчы  шурык-пан...
І  цераз  сіта  КДБ
пачаў  прасеіваць-пратрусіваць
насельніцтва:
адных – у  турму,
другім - у  мазгі  дурман,
каб  працавалі  на  Яго  карман.
Астатнім:
- Палкай  міліцйскай  пагражу!
...дык  многія  пабеглі  за  мяжу...
Сямнаццаць  год  няспыннай  “працы”
прынеслі  доўгачаканы  рэзультат.
Статыстыка, яна  ўсё ж  мае  рацыю.
даклала,
што  насельніцтва  паменьшылась...
На  шмат...
Раджаюць  менш, жывуць  нядоўга,
Працуюць, як  не  на  сябе…
Тады  звярнуўся  “праваслаўны-атэіст”  да  Бога:
Дапамажы, я ж  “бацька”  іхні,
я ж  з  імі  так  не  па  злабе...
Яны ж  мячту  маю  аб  маім  царстве  гнОбяць!
Я ж  іх  вучу, дурное   быдла:
Як працаваць,
Як  спаць  з  чужымі  бабамі...
Дзіцёнак  кожны  трэці  ў  Беларусі – мой!
Ня  могуць...
Падустаў  вучыць, абрыдла...
Бягуць  халопы, дохнуць,
Божа ж  мой...
Чакаў  адказу  шурык-пан  ад  Бога...
І  Філарэт  махаў  кадзілам...
Але, маўчанне...
Сувязь  з  Богам  “падзавісла”...
Бо - не  бывае  “праваслаўных-атэістаў”,
як  не  бывае  вэгэтэр’янцаў-кракадзілаў...
Не  атрымалась  “праваслаўным”  быць...
- Цяпер  на  Бога  ў  злабе  я!
Як  “атэіст”  займуся  дэмаграфіяй.
Панасялю  на  Беларусі  з  Азіі  плябеяў.
І  з  азіятаў  будуць  добрыя  халопы,
...калі  патрафяць...
Замыслена  і  зроблена -
зямелька  ўся  чужынцам  раздаецца:
іранцам, туркам,
кыргызцм  і  карэйцам...
а, асаблівейшы, кітайцам...
А  беларусам  ТУТ - ня будзе месца...
      *+*
   (27 февраля 2012г.)


Рецензии
Выдатнае верш. Поспехаў!!!

Оксана Щербатая   27.02.2012 12:31     Заявить о нарушении