Ад нуды

Як бессэнсоўнае пачаць?
Каб проста так, не наумысна?
Ужо ж пачаў. Чаго губляць?
Няхай. Як быццам пазабыўся.

Пішу як быццам ні пра што.
Дзеля сябе, або на здачу.
Мне не здалося, як ішло.
Не прыляцела хутка шчасьце.

Ператасую карты зноў.
Няхай хоць піка выпадае.
Няхай хоць дама з тых краёў,
адкуль няшчасьце прылятае.

Так абыякава, і ўсё.
Так не па дзецку не цікава.
І туз ня трэба ў паліто,
і тры, і сем, і нават лава.

І нават трон, і нават век.
Каб іспарыцца, або знікнуць...
Мне не баліць яшчэ,
як след...
І кошт астатняга не тычыць.


Рецензии
А чаму "Ад нуды"? Чаму не "Пекла нуды"?

Олег Буйницкий   11.09.2012 10:34     Заявить о нарушении
Ну ня ўсе мае АДы пекла, ня ўсе.)))

Владимир Кабердин   16.09.2012 08:18   Заявить о нарушении