Беларусь. Не пакидай мяне, мая Радзима

БЕЛАРУСЬ.  НЕ  ПАКіДАЙ  МЯНЕ, МАЯ  РАДЗіМА.
***
Дзяцінства Дом –
на беразе Дняпра…
Там, на ўзвышшы Дуб  –
стары ўжо быў,
а маці мяне толькі нарадзіла…
Збіралася ля Дуба дзетвара…
І тут –
упершыню дзяўчыну палюбіў я…

Пакуль ЖЫВУ,
не пакідай мяне,
мая Радзіма…

Юнацтва Край – з імклівасцю Дняпра…
На ўзвышшы – Дуб…
Да дуба прыхілілася шыпшына…
Тут – юнакі збіраліся,
калі прыходзіла пара
ім адлятаць…
Тут абмяркоўвалісь прычыны…

Пакуль ЖЫВЫ,
не пакідай мяне,
мая Радзіма…

Усё  жыццё  мне  сніцца  гэты  Дуб…
Ён  не вялікі быў,
але –  камлюкаваты…
Ён,  у дзяцінстве – Там…
І ён жа, зараз – Тут…
Радзіма, прад табой я – вінаваты…
Як перад Маці Божай – чалавек…
Радзіма, гэта – не Краіна…
Радзіма – наш жыццёвы век...
…і што ж, за гэты Век мы нарабілі...

Стары-дзіцёнак  я...   
і – “там”, і – “тут”, жыццё – усё  адзіна…
Стаіць дагэтуль  гэты стары дуб,
на ўзвышшы, ля Дняпра…
Калі ПАМРУ,
не пакідай мяне,
мая Радзіма…
*+*
2 лістапада 2011 г.


 


Рецензии