Люблю Дзяржаву я?

Люблю дзяржаву я?
Ды не...
Любіць яе мне неахвота...
Я ж – на Радзіме нарадзіўся ...
На ёй дзяцінствам сваім рос,
юнацтвам – там жа  жыў,
і сталасцю – пахаў да пота.
... люблю  дзяржаву  я?
Ды не...
За што любіць яе,
зямляк мой і сусед мой лЮбы?..
На гэты час, калі я ўжо дзядуля,
і ўклаў ў дзяржаву ўсё жыццё сваЕ,
яна, на старасць, мне дае ў прыбытак – Дулю !
 
Люблю дзяржаву я?   
Ды не ...
Завошта ж мачаху любіць скупую,
якая з раніцы да ночы нас няўстанна гне,
папрокамі пустымі даўбаЕ,
ды й, брэша, брэша ...
Як любіць такую ?
Люблю дзяржаву Гэту я ? 
Ды не !
Дзяржава для  мяне – нікчэмны гук !
Дзяржавай у мяне – 
мая матуля, жанчына-жонка,   
дзеці, ўнучка, ўнук.
Мне з імі, як з Радзімаю - утульна!
Дзяржава ж для мяне  –  нікчэмны гук ...
Усё нашчадкі ёй прыпомняць ...
Не! 
Не люблю дзяржаву я! 
Яна Радзіму нашу – душыць, як  змяя!
За гэту мачаху
перад  суседзямі – саромна...
  *+*
21.10.2011г.
у Мінску, уначы...
*+*(дзяржава - государство).
 


Рецензии
Прекрасное стихотворение. Тема замечательная, такая актуальная, а тучи всё гуще и гуще...

Шостко Виктория   13.06.2015 23:32     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.