Беларусь - моя Родина. Родники. Часть третья

БЕЛАРУСЬ - МАЯ РАДЗіМА.
Частка трэцяя.

ЯК  НАРАДЖАЮЦЦА  КРЫНіЦЫ
(Эпіграф: “Народ краіны – яе глеба…”)

Як  нараджаюцца  крыніцы ?
Калі  на  глебу  ўзмацняюць  ціск...
Калі  з  яе  выдаўліваюць  сокі...
То – жыватворная  вада  зыходзіць уніз.
І  дзесьці там - ў  глыбі  далёкай -
збіраецца  ў  талаку,
й  мацніцца...
Там  нараджаюцца  крыніцы.

Як  нараджаюцца  крыніцы ?
Калі  зямля  твая - ўжо  не  глеба,
бо  ссохлась  ад  прыгонства –
ў  камянюку.
І  ўжо  ня  можа  ўзрасціць 
з  зярнятак  хлеба,
бо  камяні – прытулак  для  змяюкаў.
У  глыбіні  расце  Асілак...
Божа, дай  яму  прабіцца ...
Тады  і  нараджаюцца  крыніцы.

Як  нараджаюцца  крыніцы ?
Калі  зямля 
ператвараецца  ў  пустэчу.
Калі  на  ёй  самотна,
й  горка  жыць.
Бо  глебу  ўсёй  краіны –
грабяць  і  калечуць.
А  на  пустэчы  будзеш  ты –
па-воўчы  выць.
Бо  на пустэчы  выжываюць - 
толькі  воўк  з  ваўчыцай...
Тады  і  нараджаюцца  крыніцы.

Як  нараджаюцца  крыніцы ?
Калі  зямля  ўжо  ціску  не  выносе.
Тады  вада,  ачысціўшы сябе –
імгненна  рвецца  ўверх –
не  просіць, а  патрабуе,
і  знаходзіць выйсце...
Бо – глеба ў Смаге !
Досыць !
Так  нараджаюцца  крыніцы !
               *** +  ***
(Уначы,  6 сакавіка 2011г.)
 


Рецензии