Беларусь - мой родны Кут

У Еўропе, на Зямлі...
Ёсць цудоўнейшае месца,
люд жыве тут невялікі -
Беларусамі завецца.
         Тут балоты і рачушкі,
         азярышчы і лясы…
         І, павольна-небягучыя,
         песен края галасы.
Небагаты край, здаецца…
А прырода – чысты рай.
Беларуссю ён завецца.
Гэта мой, з дзяцінства, край.
         Край,дзе мараю нясбытнай –
         "лепей жыць, не як нібудзь"...
         Але ўлады дабрабыту
         не давалі, й не даюць...
Што дзіцёнку тыя "ўлады"?
То: бацькам яны – паны.
І ў маленцтве – ўсё да ладу,
без уладарнай маны!
         Летам хлапчуку – раздолле!
         З вопраткі – адны трусы.
         А навошта нешта болей...
         Ён бяжыць кудысь басы.
То, купацца зазывае
сябра з нейкага двара;
то, суніцы паспяваюць
на ўзвышшах, ля Дняпра.
         У спякоту, ды й з абрыву,
         ды й з разбегу, ўніз... Ой-ёй!..
         Бо высока і жахліва...
         Але дзяўчатам ты – герой!
А суніцы...  асалода...
Бо цукерак – не было!
Што дзіцячая свабода?
Гэта – воля для малога!   
         З раніцы, да позняй ночы
          клопат мноства ў пацанят.
          Бо: займацца тым, што хочаш,
          гэта – не спаўняць загад.
Не,канешне,штосьці трэба
па двары дапамагчы…
На світанку схопіш хлеба,
з  ганка скок, каб уцячы…
          ...матчын голас:
          - Сынку,.. дзе ты?..
          Паручэнняў табе шмат.
          Мамка,.. хутка ж пройдзе лета…
          Спраў... хвіліначкі няма!
…маці просіць... ёсць прычына...
Не прыказвае, бо – маць.
Хоць маленькі, а – мужчына.
Маці трэба памагаць.
          Нацягаць вады з калодца.
          З рэчкі – грады каб паліць.
          Вось ужо ў зеніце сонца,
          а яшчэ: рабіць, рабіць...
Трэ "бярозкі" панадзерці,
і ў свінарнік накідаць…
Божа... спраў... ажно да смерці...
А калі ж пазагараць?
          Справадзіць гусей к балотцу,
          бульбы з пограбу дастаць.
          І яшчэ,.. яшчэ...
          І хлопцу –
          дня ўсё меней – пагуляць.
Праўда, ля калодца – стрэча.
Канапатая Ларыска тут.
Шып-заноза ў пальцы. Енча...
Выцягнуць няма каму.
          Разглядаеш гэты палец,
          бачыш,праўда, штось тырчыць…
          Вось ужо і "дохтар" мАлец.
          Трэба хворую лячыць.
Палец у рот, зубамі цапнеш!
Бо, які ў мальцА "струмент"?
Шчэпку ціха з пальца цягнеш...
Зубы ў "дохтара" – пінцэт.
           Каля рэчкі, зноў,цікава…
           Хлопцы ловяць уюна.
           Ды, не так, зусім не спраўна!
           Трэба ж паказаць, як правільнА!
На гародзе, пад бацвіннем,
у бульбянай бараздзе –
жаба, тоўстая, як свінка.
Мух наелась, ледзь паўзе.
            Дзе жыве яна? Цікава...
            І дзе будзе зімаваць?
            Не спужалась, не ўцякае...
            І ёй цікава назіраць
за вялізным чалавекам...
Для яе я – не хлапчук.
Але доўга дзівавАцца нЕкалі,
калі вольным быць хачу.
            Паручэнні – гэта прАца.
            Працу трэба парабіць.
            А хлапчук усёж мае рАцыю,
            як турботы палюбіць.
Справа ў тым,
што ў кожнай працы,
калі добра паглядзець,
стрэнеш розныя дзівАцтвы,
каб над імі разумнець.
             Вось і скончылісь маркОты.
             Маці скажа:
             - Дзякуй, сын.
             ...і... бяжыш сярод спякОты...
             Вольны,.. ШчАслівы,.. БасЫ…

... калісь прыснілась мне,
што дзесьці там я нарадзіўся...
Мой Родны Кут,
дзе ж  ты  згубіЎся?..
     *+*
(9 ліпеня 2011г.г.Косава)         
   


Рецензии