Прытча

(...няма нічога лепей, як насалодвацца  чалавеку
справамі сваімі, таму што – такая доля яго;
бо хто прывядзе яго пагледзець на тое,
будзе апасля яго ?               
Кніга Экклезіаста.гл.3.ст.22)

Пад вечар птушкі ў гае замаўчаць...
І застракочуць конікі у ржаным хлебе...
Змарыўшысь, мы кладземся моўчкі спаць.
...а зоркі прачынаюцца на небе...

Ах,божачкі,ніколі ж  не сканчаецца работа!
У прыцемках,бяз сіл,кладземся спаць.
Бо з раніцы,назаўтра,праца,
йзноў – да пота.
...а месяц толькі выйшаў пагуляць...

Ад раніцы да ночы: ў полі – жонка,
мужык - іную справу дзесьці робіць.
Маўклівая вячэра у пацёмках.
і – спаць,бо на размову любу –
сіл і дум не хопіць.
...а там,наверсе,Месяц - лепшы хлопец неба...
па Млечным шляху выйшаў пахадзіць.
Дзяўчатам-зоркам жа,вядома ж трэба
сабой палепш зіхнуць,
і між сабой пагаманіць.

Дык можа так: 
паелі,ды й - на ганак.
Каб там,прысеўшы поруч,слухаць ціха ноч.
Забыць: і стомленасць,
і заўтрашні працоўны ранак.
...глядзець,глядзець,удвух,на гэту прыгажосць...
Як там,на небе,месяц,
быццам хлопец з вёскі,
сустрэўся,ненарокам,з чарадой дзяўчат.
А ён – вялікі,месяц,значыцца – высокі.
Яшчэ,й бландын,.. ну,як тут прамаўчаць...
Гамонка ў небе,зорачкі хахочуць!
Мігценне іхняе – то тут,то там.
Размовы нейкія вядуць,..
а па-вясковаму,балбочуць.
...і к зорачкам пяшчота,як к дзіцям...
               
...і як жа добра,так,удвух,ў цішы,паседзець,
і памаўчаць,трымаючысь за рукі.
І муж - ужо сябе ня лічыць дзедам,
і жонка – прыгажуня-зорка, 
а не якаясьці старуха...
Няма устатку: нега і пяшчота.
Навокал ноч,наверсе – бесканечнасць.
А мы – удвух.
Навошта зараз нам яшчэ каго-та.
...і разумееш,што любоў,гэта – навечна...

А сонца,раніцой,пагоніць спаць “хлапца”...
...і зорачкі паціху дзесьці знікнуць...
Нічога ! 
Праца – ўдзень.
Пасля вячэры - ганак.
і пачакаем разам месяца...
...і зорачкі,
як мы да іх,да нас з табой,прывыкнуць …

(ноччу, 27 мая  2011г.)


 


Рецензии
Олег, стих хотя и не на русском, но смысл Вашего стиха я поняла... прекрасна природа вечерней порою после трудового дня, но ещё прекраснее двое, любящих друг друга... Желаю Вам успехов в труде и любви.

Александра Колосова-Устькутская   21.02.2012 04:52     Заявить о нарушении