Мы зловiм у жыццi экстрым!

Час прйдзе, Верка, мы ўзляцім
І ў небе загарымся зоркай,
Не кацянткам, а ваверкай
Мы зловім у жыцці экстрым!

Што загадаем, тое здзейснім
І голас наш учуе свет.
Глядзі як захад грае весьні
А злое ўсе згарыць на нет.

Сініцай ці мо' жаўруком
Ты азавешся на Баяні
І залюбуюся цішком
Дзяўчынкаю ў русалкі стане.

І ажыве зноў Маладнік,
На ўскрайку цёмная хацінка,
Дзе прыняла мой першы крык
Бабуля нашая - Раінка.

Ці надвячоркам у траве
Заплачаш перапёлкай шарай,
Што піць нясла сваёй дзятве
І ў сэрцы засталася марай.


Рецензии