У дзень Валянцiна, дасць Бог, ажыву
Знайшоў я цябе.
Фотку і то нават бачу.
Сэрца заходзіцца аж у журбе,
Цягне ў Руду ды на Начу.
Мроіцца хвоек палац залаты,
Летнія сню я зарніцы,
Кветкі у воку чысцюткай вады
Бабкі Раінкі крыніцы.
Ўсё тут са мною. Шкада, што ў Рудзе
Ўсе паламалі Саветы,
Можа й табе з сэрца сум адвядзе
Вершык малюсенькі гэты
Можа сустрэнемся там наяву
Толькі калі вось не знаю?
Ў дзень Валянціна, дасць Бог, ажыву
Ўсіх весялей прывітаю.
Свидетельство о публикации №111021404856