Лiпневы надвячорак

Сьветлы паўзмрок. Сонца толькі зайшло.
Белай кудзеляй туману спавіта
Дрэмле Тучанка. Ідзе дзелавіта
Статак гусіны з ракі на сяло.

Дрэмле шаша. На асфальце за горкай
Ані машын, ні людзей. Цішыня.
Пахне мядова і чуцельку горка
Потам прайшоўшага дня.


Рецензии