Майму сэрцу - маёй матулi, Шастак Волi

Бацькі ты свайго не знала,
Лёг, як браў Варшаву,
Ружай-кветкай расцвітала
Ўсёй радні на славу.

Як рабоча, так пявуча
З постаццю князёўны -
Зналі цябе Руда й Туча,
Ты ж не занала роўных.

Замуж вышла, бо кахала
Шастака Івана,
Дый яго вайна-навала
Загубіла рана.

Ў 25 гадоў кабетай
З немаўлем-дачкою -
Надзяліў лёс доляй гэтай
Свет завесіў цьмою.

Ты адна арала й жала,
Хоць ад ухажораў
Сватоў часта прывячала
І з чужых прастораў.

Шляхчыч Тарагінскі Стасю
Зваў цябе ў Варшаву.
Хоць яго й любіла, Ясю
Стала жонкай бравай.

Чатырох сыноў з дачкою
Вывела у людзі,
Дзе было яшчэ такое!
І ці яшчэ будзе?

Сьпі матуля! Твае дзеці
Чым жыццё больш знаюць
Твае лепшыя на свеце
Рукі ўспамінаюць.

Што ласкалі й баранілі
Ад бяды-нядолі,
Што гушкалі і кармілі.
Не білі ніколі.

Тваё сэрца не забудзем,
Дзе б мы ні былі!
Як вучыла - дабро будзем
Сеяць на зямлі.

Праўнукамі хай узыдзе,
Род прадоўжаць наш.
Пакланіцца табе прыдзе
Кевін і Лукаш.


Рецензии