Эпiтафiя на магiлу тату, музыку Ясю Высоцкаму

Весяліў ты скрыпкай людзі
І ў зімку, і ў леты,
Хай жа пухам табе будзе
Дол радзімы гэты!

Хай сагрэе май зялены
Косцейкі твае,
Хай салоўка-птах на клёне
Песенькі пяе.

Хай у летнім сінім небе
Жаўрук празвініць,
Перапёлка хай у хлебе
Зноў папросіць піць.

Хай у восень водар грушы,
Што ты сам садзіў,
Легка твой спакой парушыць
Ты ж яго любіў.

Весяліў ты скрыпкай людзі,
Добрым жартам тэш.
Спі спакойна. Не забудзем!
Ў сэрцах ты жывеш.


Рецензии