Мовe мацi

О! Ня ведацьме ніколі
Той, ня жыў хто за граніцай,
Як чароўна сінявокі
Хвалі роднага прастору
І лясы, дзе росы пахнуць
Ціхім водарам суніцы!
Раннім сонцам,
Птушак спевам,
Векавечным задуменнем
Дубоў-волатаў магутных.
Як яны душы патрэбны
Не аднойчы, а штодзённа, -
Кожын час і момант кожны,
Як мядова-хмельны гукі,
Мовы маці, родных словаў!
Як пяшчотны яе рукі,
Што нас бараніць гатовы!


Рецензии