Письмо Цекуновым

Валя, Віця, родны свет
Ад усей душы прывет!
А яшче вось пажаданне,
Я ж нідзе не меў выдання
Гэтых вершыкаў маіх,
Каб нас сорам не спасціг.
Можа лепей было б гэта
Напісаць, што я паэта
Ў вольны час, ці як пачую
Мову родную, жывую,
Ці убачу як вясною
Больш усходняй стараною
Гусі, журавы, буслы -
Жыцця новага паслы,
Ўсе лятуць, бо крылы маюць
Й родны край не забываюць.
Бо хоць цёплы адмыслова
Вырай, ды чужая мова,
Як не маці роднай грудзі,
Родным ім ніяк не будзе.
Напішы, што фізік я,
І што шлях шукаю новы
Каб лячыць і рак і раны,
Дзе дагэтуль дахтары
Да апошняе пары
Не змаглі знайсці палёгкі,
Што той шлях зусім ня лёгкі,
Ды на ўсе у гэтым свеце
Ёсць рашэнне. Ў гэтым леце
Я планую даць на пробу у Кітай
Фарбу, што знайшоў. Няхай
Людей лечаць дахтары.
Бо да гэтае пары
Не знайшла яна прызнання
У Эўропе. Ды й жадання
Так ніхто лячыць не мае.
Кожны, ўчуўшы, паўтарае
Што ня можа быць такога,
Каб хтось наш ды стаў прарокам.
Нудна тут. А вы далёка.
І яшчэ адна парада,
Можа выпісаць да раду
З сеціва тут адрасы,
Дзе стаіць, чым я часы
ды гады жыцця займаю,
Дзе і як, і што шукаю.
Што, калі й дзе друкаваў.
Вершы ж толькі дараваў
Я жанкам найпрыгажэйшым
З позіркам як летнім ранкам
З гнуткім, бы ў лілеі станам
Што бог даў адно славянкам!


Рецензии
ДЗякуй ,братка!Цеплынёй i водарам роднай зямлi дыхае кожны радок твайго верша!!! Вельмi удала напiсана,лёгка чытаецца!!! Пiшы болей!!!

Валентина Цекунова   28.08.2010 17:09     Заявить о нарушении
Валька, вялікае табе дзякуй за твой водгук!
Дасць Бог, мож нават і мой прект ажыве.
Масквічы пралячылі маім фотасенсібілізатарам і лазерным святлом дваіх хворых ракам пацыентаў, у якіх болей не было ніякіх шанцаў на выздараўленне, і вылечілылі іх без усялякіх пабочных эффктаў.
Можа тады і вершкі лягчэй пісацца будуць.
Прівітанне ўсяму твайму сямейству!
Як справы ў Олі?
Твой Стась.

Станислав Шастак   31.08.2010 15:43   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.